З інтэрвалам у тыдзень

shop_items_catalog_image1097 У міліцыю патэлефанаваў індывідуальны прадпрымальнік. З пейнтбольнага клуба, асноўная база якога знаходзіцца ў Зорні­цы, было скрадзена абсталяванне, камплекты для гульняў. За адну ноч яно было вынесена невядомымі злодзеямі. Нанесены ўрон на 41,1 мільёна рублёў.

Літаральна праз тыдзень злодзеі зноў наведаліся туды, на гэты раз іх здабычай сталі бензагенератар, кампрэсар, аўтазапчасткі — усяго на 9,9 мільёна рублёў. Як казаў потым прадпрымальнік: “Хутчэй за ўсё, злодзеяў было тры чалавекі, бо не мог адзін вынесці столькі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.