З пачатку года ваенным камісарыятам выяўлены двое прызыўнікоў, якія дапусцілі грубае парушэнне правілаў воінскага ўліку

З пачатку года ваенным камісарыятам выяўлены двое прызыўнікоў, якія дапусцілі грубае парушэнне правілаў воінскага ўліку. У свой час яны былі адлічаны з навучальных устаноў за непаспяховую вучобу. Маладыя людзі вярнуліся дахаты, а вось стаць на ваенны ўлік, як таго патрабуе закон, “забыліся”, у ваенны камісарыят не прыйшлі.
Выявіць іх было справай простай, бо дакументальны ўлік і абмен інфармацыяй паміж ваеннымі камісарыятамі наладжаны. Супраць парушальнікаў былі распачаты адміністрацыйныя працэсы, якія завяршыліся судовымі пасяджэннямі. Кожны быў пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні.
Першы малады чалавек вывеў з гэтай гісторыі правільны ўрок, зараз рыхтуецца да службы ў войску, на сярэдзіну мая прызначана адпраўка ў вайсковую часць.
Другі таксама хацеў бы служыць, але… Выявілася, што пад час вучобы ён быў заўважаны ва ўжыванні наркатычных сродкаў, за што быў пастаўлены на ўлік у абласным наркалагічным дыспансеры. Цяпер яму дарога ў армію закрыта.
Дзмітрый ЗАІКІН,
начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата, маёр.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.