За светлую будучыню краіны!

IMG_0165З шостага кастрычніка бягучага года ў нашай краіне пачалося датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На ўсіх выбарчых участках актыўна працуюць члены камісій.
З самай раніцы было асабліва ажыўлена на ўчастку №1 для галасавання, што знаходзіцца ў памяшканні сярэдняй школы №3. Усю патрэбную інфармацыю прадастаўлялі выбаршчыкам члены камісіі Таццяна Садоўская і Вадзім Станкевіч. За парадкам галасавання сачылі старшыня камісіі Аляксандр Бруцкі-Сцямпкоўскі і сакратар Аксана Дзямко. Тут жа працаваў назіральнік Васіль Елісеенка.
— У складзе ўчастковай выбарчай камісіі я працую ўжо не першы год і ўжо маю пэўны вопыт у арганізацыі выбарчага працэсу, — расказвае Таццяна Садоўская. — Да ўчастка для галасавання №1 адносяцца 32 вуліцы. Сярод жыхароў вуліц, замацаваных за гэтым участкам, многія працуюць у школе і ўжо аддалі свае галасы. Толькі за пятнаццаць апошніх хвілін выбарчы ўчастак наведала чатырнаццаць чалавек. Вельмі прыемна, што выбаршчыкі прыходзяць на ўчастак з добрым настроем.
Аддаць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты нашай краіны датэрмінова пажадала Святлана Жарнасек.
— Наведаць гэты выбарчы ўчастак мне вельмі зручна, таму што ў сярэдняй школе №3 вучацца мае дзеці. Дачка Таццяна — вучаніца сёмага “А” класа, а сын Аляксандр — першакласнік. Сама ж я — індывідуальны прадпрымальнік, працую на рынку.
Членам выбарчай камісіі ад усёй душы жадаю поспехаў у іх адказнай справе, а жыхароў раёна заклікаю прыйсці на свае ўчасткі. Безумоўна, што голас кожнага з нас мае вялікае значэнне ў пабудове светлай і надзейнай будучыні дзяржавы.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: выбаршчык Святлана Жарнасек і член участковай выбарчай камісіі Таццяна Садоўская.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.