Загорелся гараж в Старом Лепеле

f2d330db2c1d302715223f7cd15cd5faНоччу першага сакавіка ў службу выратавання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў гаражы ў вёсцы Стары Лепель Стайскага сельсавета.
Калі пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка выехала на месца здарэння, назіралася адкрытае гарэнне будынка. У выніку ў агні знішчаны яго дах і столевае перакрыцце, часткова пашкоджаны сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычных сетак і электраабсталявання.
Для таго каб пазбегнуць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, вельмі важна захоўваць правілы бяспекі жыццядзейнасці. Нельга эксплуатаваць няспраўную або старую электрычную праводку. Пакідаючы дом, трэба выключаць электрычныя прыборы. Тэлефоны службы выратавання — 101 і 112.

Таццяна ФЕДАРОВІЧ,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Лепельскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.