Залаты медаль на Чэмпіянаце свету заваяваў лепяльчанін

460Тытулаваны спартсмен Сцяпан Папоў, майстар спорту міжнароднага класа па самба і майстар спорту па дзюдо, сёлета ў чарговы раз праславіў Лепельшчыну на Чэмпіянаце свету па барацьбе самба, які праходзіў у Санкт-Пецярбурзе ў канцы лістапада бягучага года.
У чэмпіянаце прыняло ўдзел больш за 700 спартсменаў з 75 краін.

На адкрыцці спаборніцтваў прысутнічаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён жа прымаў удзел і ва ўзнагаро¬джанні пераможцаў.
Мужчынская зборная Рэспублікі Беларусь выступіла паспяхова, заваяваўшы адзін залаты, два сярэбраныя і два бронзавыя медалі.
Вельмі прыемна, што “золата” заваяваў лепельскі спартс¬мен Сцяпан Папоў і стаў чэмпіёнам свету ў вагавой катэгорыі да 74 кілаграмаў.
На шляху да фіналу Сцяпан выйграў у многіх тытулаваных сапернікаў, чэмпіёнаў свету і Еўропы па самба.
У фінале Сцяпану супрацьстаяў барэц з Манголіі, які быў чэмпіёнам свету і прызёрам Алімпійскіх гульняў па дзюдо.
У напружанай, роўнай барацьбе на апошніх секундах наш спартсмен атрымаў перамогу.
Перамога Сцяпана Папова стала значнай падзеяй і для ўсіх жыхароў Лепельшчыны, асабліва для тых, хто прымае непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы нашых спартсменаў да прэстыжных спаборніцтваў, аказвае матэрыяльную падтрымку. Вынікам сумеснай адказнай работы з’яўляецца дасягненне значных перамог.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: напружаны момант барацьбы і заслужаная ўзнагарода спартсмена.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.