Занятость населения — на контроле

dsc_0002 У Лепельскім раёне актыўна працуе камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Прайшло чарговае пасяджэнне, на якім прысутнічалі прадстаўнікі розных галін дзейнасці.

Перад прысутнымі выступіў Ігар Урбан, старшыня камісіі, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў:
— З мэтай рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад другога красавіка 2015 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 года №1) рашэннем райвыканка ад восьмага мая 2018 года №420 “Аб зацвярджэнні складу і Палажэння аб камісіі, якая пастаянна дзейнічае, па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва” ў раёне створана адпаведная камісія.
Пасля зацвярджэння Палажэння аб камісіі і яе складзе на галоўнай старонцы сайта райвыканкама размешчана спасылка на рубрыку “Дэкрэт №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, дзе можна азнаёміцца з Палажэннем, складам, графікам працы, кантактнымі тэлефонамі і месцам размяшчэння.
Работа камісіі будуецца такім чынам, каб былі ахоплены ўсе грамадзяне, уключаныя ў базу даных, улічваючы, што асноўная мэта Дэкрэта №3 — актывізацыя дзейнасці дзяржаўных органаў па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні дзейнасці, правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на рэсацыялізацыю асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця.
Камісіяй праводзіцца інфармацыйна-растлумачальная работа з насельніцтвам. Распрацаваны буклет “Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад другога красавіка 2018 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” (у пытаннях і адказах).
У мінулым годзе прайшло адзінаццаць пасяджэнняў, за студзень — сакавік — 16.
У трэцім квартале 2018 года ў базе даных грамадзян, не занятых у эканоміцы, знаходзілася больш за дзве тысячы чалавек. У камісію звярнуліся 403 заяўнікі, з іх пяць вядуць асацыяльны лад жыцця.
З агульнай колькасці грамадзян, якія звярнуліся ў камісію, большасць зваротаў паступала па пытаннях атрымання кансультацый па рэалізацыі Дэкрэта №3 (187 чалавек), прадастаўлення дакументаў, што пацвярджаюць занятасць (181 чалавек) і працаўладкавання (33 чалавекі).
Камісіяй для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні 51 чалавек накіраваны ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, з іх пяць чалавек, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Па накіраваннях службы занятасці працаўладкаваны чатыры чалавекі, адмовіліся ад садзейнічання ў працаўладкаванні восем чалавек.
На першага сакавіка бягучага года пэўная колькасць плацельшчыкаў ужо забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў за гарачае водазабеспячэнне. Рашэннем райвыканкама ад першага сакавіка 2019 года №217 “Аб зацвярджэнні спіса працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы і аплачваюць паслугі з пакрыццём выдаткаў на аказанне паслугі “гарачае водазабеспячэнне” зацверджаны спіс грамадзян для пакрыцця выдаткаў за гарачае водазабеспячэнне за студзень — сакавік 2019 года.
На першага красавіка пэўная колькасць плацельшчыкаў з тых, хто забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў за гарачае водазабеспячэнне, пацвердзілі сваю занятасць. Камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў райвыканкам было падрыхтавана хадайніцтва для прыняцця рашэння па гэтых грамадзянах аб пераразліку за гарачае водазабеспячэнне за студзень — сакавік 2019 года.
Таксама была звернута ўвага, што з першага кастрычніка ўключаныя ў спіс працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць паслугі газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэння па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.