Запрещенные для пикетирования места

Паводле артыкулаў 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года №108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», 61, 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 15 лістапада 2017 г. № 38 Лепельскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў забараніць правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання на адлегласці менш за 20 метраў ад будынкаў Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, суда Лепельскага раёна, Лепельскай раённай пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Лепельскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці, Лепельскага міжраённага аддзялення УКДБ па Віцебскай вобласці, Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі ВФ РУП «Белпошта», камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Бароўка», дзяржаўнай установы «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», установы аховы здароўя «Лепельская цэнтральная раённая бальніца», камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына», установы адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», Лепельскага раённага вузла электрычнай сувязі ВФ РУП «Белтэлекам», Лепельскага РЭС філіяла Полацкіх электрычных сетак РУП «Віцебскэнерга», станцыі “Лепель” УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», аўтавакзала філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 14 г. Лепеля» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», воінскіх часцей, сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання; прыняць меры па прадухіленні збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання ў неадведзеных для гэтых мэтаў месцах.
Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама размясціць на афіцыйным сайце райвыканкама і апублікаваць у газеце «Лепельскі край» інфармацыю аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання.
Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскладзены на намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама В.У. Азаронка, аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама (Дуранаў А. С.).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.