Зарплата в конвертах

Сур’ёзным парушэннем у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання з’яўляецца выплата зарплаты “у канвертах”. І наймальнікі, і а атрымальнікі такой зарплаты  становяцца ўдзельнікамі ценявой эканомікі, наносячы ўрон не толькі дзяржаве, а і самім сабе.

Атрымальнікі заработнай платы “у канверце”, з якой не ўплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, губляюць сацыяльную абароненасць, паколькі дапамогі па непрацаздольнасці, пенсіі і іншыя сацыяльныя выплаты вылічваюцца з афіцыйнай заработнай платы, паказанай у бухгалтарскім уліку прадпрыемства.

З 19 чэрвеня бягучага года ў Рэспубліцы Беларусь узмоцнена адказнасць наймальнікаў за выплату зарплаты “у канвертах”, і Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая №112-З “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці” уведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад уплаты абавязковых страхавых узносаў (арт.243 Крымінальнага кодэкса).

Крымінальная адказнасць прадугледжана выключна за даказаныя наўмысныя дзеянні, звязаныя з няўплатай абавязковых страхавых узносаў пры ўмове, што сума няўплачаных плацяжоў перавышае буйны памер — 2, 5 тысячы базавых велічынь (у цяперашні час яна складае 72, 5 тысячы рублёў).

Службавыя асобы арганізацый, якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты работнікам у адпаведнасці з заканадаўствам, але не пералічваюць іх у бюджэт фонду ва ўстаноўленыя тэрміны, нясуць адміністрацыйную адказнасць згодна з арт.12.15 КоАП.

Хочацца звярнуцца з пераканаўчай просьбай да наймальнікаў выключыць рызыку адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. На ўсе выплаты работнікам неабходна налічваць абавязковыя страхавыя ўзносы і своечасова пералічваць іх у бюджэт фонду.

Грамадзянам жа, якія працуюць, не трэба пагаджацца на зарплату “у канвертах”, а адстойваць свае правы на сацыяльную абарону.

Ольга Хейлик, начальник Лепельского районного отдела Витебского областного управления Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.