Згарэў КПП на Лепельшчыне, адразу высветліць прычыну не ўдалося

Пажарныя нарады былі выкліканы ў вёску Рожна, там гарэў кантрольна-прапускны пункт дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік”. Будынак знаходзіў­ся ў баку ад жылых пабудоў, выпаленай травы навокал не выяўлена, таму адразу высветліць прычыну загарання не ўдалося. Матэрыялы перада­дзены ў праваахоўныя органы, якія пасля расследавання і па­вінны даць адказы на пытанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.