Жизненная мудрость

img_6766Быць заўсёды наперадзе, усюды паспяваць, дарыць людзям станоўчую энергію, пазітыўны настрой, у любы час прыйсці на дапамогу іншым, быць самаадданай у працы і жыцці… Менавіта такія якасці сталі жыццёвым дэвізам для Ліны Кудзіной. На мінулым тыдні Ліна Андрэеўна сустрэла свой 90-гадовы юбілей.

Прызнацца шчыра, вельмі цяжка паверыць, што гэта жанчына, якая поўная энергіі, сіл і мае выдатную памяць, дасягнула такога ўзросту. Кожны, хто ведае Ліну Андрэеўну, не перастае захап­ляцца яе шчырасцю, пранікнёнасцю, уменнем адчуць і супакоіць словам душэўны боль. Не выпадкова ўсё сваё працоўнае жыццё жанчына прысвяціла медыцыне.
…Маленькая Ліна нара­дзілася 8 жніўня 1930 года ў вёсцы Азярцы Талачынскага раёна. Ужо ў дзіцячым узросце яна зведала нямала душэўных пакут. У 1941 годзе, памерла маці дзяўчынкі. Тата пайшоў на фронт і загінуў, таму яе гадавала бабуля. Аднак ужо змалку дзяўчынку вельмі цікавіла медыцына. У 1948 годзе яна паступіла ў Аршанскае медыцынскае вучылішча. Пасля заканчэння ўстановы была накіравана на працу ў сістэму Міністэрства ўнутраных спраў – працавала ў лагеры для асуджаных жанчын.
Праз некаторы час, калі лагер быў расфарміраваны, Ліна Андрэеўна прыехала працаваць у Лепельскую абласную псіханеўралагічную бальніцу. Рабоце на пасадзе старшай медсястры ў гэтай установе жанчына аддала 45 год.
Ліна Андрэеўна не толькі на высокім узроўні выконвала свае працоўныя абавязкі, а і прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бальніцы. Сама яна мела выдатны голас, часта выступала на канцэртах, гарадскіх святах і да сцэнічнай творчасці далучала іншых, арганізоўвала выступ­ленні артыстаў мастацкай самадзейнасці.
– Я ўсё імкнулася зрабіць «на выдатна». Адказна падыходзіла да сваёй работы і была такой жа патрабавальнай да сваіх падначаленых, – расказ­вае Ліна Андрэеўна.
Па ініцыятыве жанчыны ва ўстанове аховы здароўя «Лепельская аблпсіхбальніца» праводзіліся конкурсы на лепшую медыцынскую сястру, на лепшае аддзяленне бальніцы.
У 1985 годзе яна была ўзнагароджана медалём «Ветэран працы», а ў 1987 годзе – нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя».
І хоць жанчына даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, яна не можа без справы. Ліна Андрэеўна цікавіцца падзеямі, якія адбываюцца ў краіне, з задавальненнем глядзіць тэлеперадачы «60 хвілін», «Аб’ектыўна» і «Марков. Ничего личного».
Жанчына захапляецца чытаннем, наведвае цэнтральную раённую бібліятэку, набывае газеты і часопісы.
Нягледзячы на пажылы ўзрост, усе хатнія справы Ліна Андрэеўна выконвае сама, даглядае за хворым мужам, з якім пражыла больш за 60 год. Шмат часу аддала рабоце медсястры і іх дачка Наталля, якая зараз таксама на пенсіі. Унучка Дар’я ўжо стварыла сваю сям’ю і жыве ў Мінску. Працуе спецыялістам па знешніх сувязях у прыватнай фірме.
Ліна Андрэеўна заўсёды рада гасцям. Кожны раз, уваходзячы ў яе ўтульны дом, мы, суседзі, адчуваем душэўную цеплыню, энергію і аптымізм гаспадыні. Калі на сэрцы раптам з’яўляецца самота, мы ведаем, што ў яе для кожнага знойдзецца добрае слова. Яна заўсёды дасць мудрую параду і падтрымае ў цяжкую хвіліну.
З нагоды 90-гадовага юбілею Ліны Андрэеўны мы разам з усімі роднымі і блізкімі выказалі жанчыне шчырыя словы віншаванняў і найлепшыя пажаданні. За свае шматлікія справы яна заслужыла асаблівую пашану і павагу. Няхай жа ніколі не пакідаюць моцнае здароўе, жыццёвыя энергія, дабрабыт, а ў яе адрас гучаць толькі цёп­лыя словы прызнання!
Ала КАРАТКЕВІЧ,
ветэран педагагічнай працы
ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля»

One thought on “Жизненная мудрость

  • 13.10.2020 в 11:11 дп
    Permalink

    Я очень рада ,супруг Инны Андреевны мой крёсный отец и двоюродный брат моего покойного отца.Пять лет назад мы в кафе праздновали её 85 летие!Здоровья Инне Андреевне и моему крёстному.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.