Жизненное предназначение

imageКожны пагадзіцца з тым, што прафесія выратавальнікааб’ядноўвае самаадданых людзей. Яна адна з самых небяспечных, патрабуе асаблівай мужнасці, адвагі і гатоўнасці ў любы момант уступіць у паядынак са стыхіяй, што знішчае маёмасць і забірае чалавечыя жыцці.

Сярод такіх людзей на асобым рахунку — начальнік дзяжурнай змены Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Дзмітрый Галубец. Самаадданаму спецыялісту не падабаецца прыцягваць да сябе лішняй увагі, ён проста выконвае сваю работу — адказна і добрасумленна.
У органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Іванавіч служыць ужо дванаццаць год. Свой працоўны шлях пачынаў на пасадзе камандзіра аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста ў аграгарадку Слабада. У 2009 годзе Дзмітрый Іванавіч паступіў у Камандна-інжынерны інстытут (зараз — Універсітэт грамадзянскай абароны) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на завочны факультэт па спецыяльнасці “Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”. За час навучання Дзмітрыю прыйшлося ўсвядоміць усю глыбіню вогненных трагедый і неабходнасць стаць сапраўдным прафесіяналам, каб дапамагаць людзям пазбегнуць бяды.
— Для выратавальніка вельмі важна ўмець кантраляваць свае пачуцці і эмоцыі, — дзеліцца сакрэтамі прафесіі Дзмітрый Іванавіч. — У сценах навучальнай установы будучыя выратавальнікі праходзяць сур’ёзную падрыхтоўку: атрымліваюць не толькі баявыя навыкі, а і веды ў галіне псіхалогіі.
У час вучобы ў 2012 годзе, пасля атрымання звання малодшага лейтэнанта малады перспектыўны выратавальнік быў прызначаны на пасаду начальніка каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Тое, што Дзмітрый Іванавіч знаходзіцца на сваім месцы, ён неаднаразова даказваў на справе — за шматлікія гады службы ўдзельнічаў у тушэнні больш за 150 пажараў. Толькі за апошнія пяць год баявой работы Дзмітрыю Іванавічу ўдалося выратаваць больш за пятнаццаць жыццяў.
Самаадданы работнік узгадвае, як на адной з гарадскіх вуліц загарэўся двухпавярховы дом. Калі ратавальнікі у складзе двух аддзяленняў прыбылі на месца выкліку, убачылі, як з вокнаў вырываліся клубы дыму, і ўвесь дом ужо практычна быў ахоплены агнём. З балкона на другім паверсе чуліся крыкі людзей аб дапамозе. Дзякуючы зладжаным дзеянням выратавальнікаў пад вопытным кіраўніцтвам начальніка каравула Дзмітрыя Галубца былі выратаваны трое чалавек, сярод якіх — гадавалае дзіця.
Начальнік каравула добра ўсведамляе, што для таго, каб у надзвычайных сітуацыях дзейнічаць прафесійна, даводзячы ўсе дзеянні да аўтаматызму, неабходна работа добрага, зладжанага калектыву, дзе кожны падтрымае і падставіць плячо.
— З упэўненасцю магу сказаць, што ў раённым аддзеле працуюць людзі, якія па-сапраўднаму любяць сваю прафесію, іншых у нас няма, — прызнаецца малады начальнік змены. — За гады сумеснай службы мы сталі не проста калегамі, а вернымі сябрамі. Ці не гэта самае важнае ў нашай справе?
Вядома, вялікую ролю ў ліквідацыі надзвычайных сітуацый іграюць не толькі людзі, а і тэхніка, падтрыманне яе ў пастаяннай баявой гатоўнасці. Гэта таксама важны аспект у рабоце выратавальнікаў. — Сёння раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях дастаткова аснашчаны і ўкамплектаваны. Дзякуючы гэтаму тут магчыма вырашаць задачы па тушэнні пажараў рознай складанасці, — упэўнены Дзмітрый Іванавіч.
Жыццёвым скарбам для вопытнага работніка з’яўляецца яго сям’я. Паколькі прафесія выратавальніка цесна звязана з небяспекай, надзейны і моцны тыл для яго забяспечвае жонка Кацярына, якая працуе загадчыцай сталовай філіяла “Дражна” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Вядома, жанчына добра ведае, што такое выратаванне жыцця чалавека, таму ў сям’і заўсёды пануюць узаемаразуменне і павага. Сапраўдным жыццёвым скарбам для Дзмітрыя Іванавіча сталі дзве дачушкі — Яна і Лізавета.
— Лічу, што для кожнага чалавека вельмі важна не толькі праявіць сябе ў прафесіі, а і быць прыкладам для наступных пакаленняў, — адзначае Дзмітрый Галубец.
Кажуць, што пра асобу выдатна расказваюць яе справы. Адказнасць, прафесіяналізм, дзясяткі выратаваных чалавечых жыццяў сведчаць пра тое, што Дзмітрый Іванавіч знайшоў сваё прызванне і выконвае даручаную справу на высокім узроўні.

 

One thought on “Жизненное предназначение

  • 17.01.2020 в 3:35 пп
    Permalink

    Ганаруся сваім братам: прафесіянал справы, добры сем’янін, наша апора. Са святам, з Днём выратавальніка!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.