Жыхар Лепеля мае ў вёсцы Чэрцы дачны дом, куды перыядычна прыязджае

imgpreview Жыхар Лепеля мае ў вёсцы Чэрцы дачны дом, куды перыядычна прыязджае. Пад час аднаго з апошніх прыездаў убачыў абуральную карціну: злодзей выставіў аконную шыбу, залез у дом, пашураваў там, прыхапіў 33 DVD-дыскі на суму 900 тысяч рублёў.

Міжволі задаўся пытаннем, навошта яму былі дыскі з фільмамі, калі сёння самае разнастайнае кіно ад мультфільмаў да баевікоў і меладрам можна паглядзець у інтэрнэце ў вольным доступе?
Кінаманам, як высветлілася, аказаўся жыхар вёскі Дрымаўшчына, 1993 года нараджэння. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа, украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.