Жыхарка вуліцы Калініна, што ў Лепелі звярнулася з просьбай патлумачыць, якія рамонтныя работы вядуцца каля райваенкамата

Жыхарка вуліцы Калініна звярнулася з просьбай патлумачыць, якія рамонтныя работы вядуцца каля райваенкамата. Адказвае намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак:
— Райвыканкам сумесна з работнікамі КУВП ЖКГ “Лепель” і мясцовымі арганізацыямі працягвае азеляняць горад. На пляцоўцы перад ваенкаматам зрабілі электрамантажныя работы, знялі стары грунт і замянілі яго новым. Плануем устанавіць сем прыгожых “пушкінскіх” ліхтароў, зрабіць зялёную зону. Гэта будзе падарунак жыхарам да Дня горада.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.