Злачынны дуэт на Лепельшчыне

 У адзін дзень у РАУС паступілі дзве заявы аб спробах угону аўтатранспарту. У першым выпадку злодзеі, разбіўшы шкло ў вадзіцельскіх дзверцах, залезлі ў ВАЗ-2103. Ім удалося нават паехаць. Аднак нейкія прычыны прымусілі тэрмінова адмовіцца ад задумы, машыну пакінулі за 30 метраў ад дома. У другім выпадку было выбіта шкло машыны ВАЗ-21074. Злачынца не запусціў рухавік. Варта зазначыць, што абедзве машыны не былі абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй.

На наступны дзень паступіла заява аб крадзяжы машыны ВАЗ-21051. Злачынец скраў яе з двара дома па месцы жыхарства ўладальніка. Спосаб угону — аналагічны.

Угоны — справа рук лепяльчаніна, 1992 года нараджэння, і жыхара пасёлка Белаазёрны, 1988 года нараджэння, нідзе не працуючага. Абодва раней ужо былі судзі­мыя. Пры далейшым расследванні знайшлі і ўгнаную машыну. ВАЗ-21051 паспелі загнаць аж у вёску Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адтуль яе вярнулі ўладальніку ў тэхнічна спраўным стане.

Падазроныя затрыманы, праводзяцца следчыя дзеянні.

Аляксандр ДУРАНАЎ,

начальнік РАУС,

падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.