Зламыснік абрабаваў дачу лепяльчанкі ў Рудні, прыбраў да хцівых рук посуд, вопратку, абутак

4382 Крадзяжам на дачах спрыяе той факт, што гаспадары пакідаюць іх часта на вельмі доўгі тэрмін, да некалькіх месяцаў. Зла­дзюжкі спадзяюцца, што за гэты час сляды прападуць, лезуць у іх, стараюцца разжыцца. Была абкрадзена дача ў вёсцы Рудня, якая належыць пенсіянерцы з Лепеля. Зламыснік зламаў навясны замок. Здабычай яго сталі посуд, вопратка, абутак.

Злачынства ўчыніў лепяльчанін 1973 года нараджэння, раней ужо судзімы за крадзяжы. Як бачым, крывая сцежка зноў давяла на лавы падсудных. Узбуджана крымінальная справа, частка ўкрадзенага вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.