Злодзеяў выкрылі ў Лепеле

10055418_557698f91eb67 Жыхар Бешанковічаў быў у гасцях у Лепелі. Маючы вольны час, зайшоў у камп’ютарны клуб, затрымаўся да позняга вечара. І там у яго ўкралі 400 тысяч рублёў. Выклікаў міліцыю. Аператыўнікі праверылі ўсіх, хто быў на той час, і высветлілі, што крадзеж — справа рук двух сяброў. Адзін жыве ў вёсцы Залучына, вучыцца ў Ульскім прафтэхліцэі, другі — жыхар вёскі Падлобныя, навучэнец Лепельскага прафтэхліцэя. Супраць іх узбуджана крымінальная справа па ч. 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.