Злоумышленников нашли довольно быстро

382
Нядаўна ў Лепелі адбыўся чарговы крадзеж. Уначы двое злодзеяў, адагнуўшы ліст металапрофілю, залезлі ў краму “Васілёк”, што стаіць на вуліцы Будзённага, каля гарадскога стадыёна, і вынеслі адтуль амаль увесь тавар, які на той момант там быў — усяго на суму больш за 1900 рублёў.
Зламыснікаў знайшлі даволі хутка, імі аказаліся былыя суседзі ўладальніка крамы. Удалося знайсці і канфіскаваць большую частку тавару — на суму каля 1300 рублёў.
Падазроныя арыштаваны, праводзіцца следства. Дарэчы, адзін з іх толькі ў студзені выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў тэрмін за аналагічныя злачынствы.
Аднак ва ўсёй гэтай справе звяртае на сябе ўвагу наступны факт — крама не была абсталявана ахоўнай сігналізацыяй. Уладальнік яе спасылаецца на тое, што ўстаноўка і абслугоўванне занадта дарагія. Устаноўка каштуе 600 рублёў, абслугоўванне — яшчэ па 200 рублёў кожны месяц. З аднаго боку, грошы не маленькія. З другога — нанесены ўрон нашмат большы і за ўстаноўку, і, тым больш, за абслугоўванне. І ўрон, дарэчы, хоць і ўскосна, прырастае.
Канфіскаваны ў злодзеяў тавар да канца следства і суда будзе знаходзіцца на адказным захоўванні ў міліцыі, а гэта некалькі месяцаў. У выніку грошы выцягнуты з абароту, тавар не рэалізоўваецца, не прыносіць прыбытку.
І апошні аргумент. Пра тое, што гандлёвая кропка не абсталявана сігналізацыяй, ведае шмат хто ў Лепелі, у тым ліку і асобы, схільныя да злачынстваў. Ва ўсялякім выпадку, яе за апошнія гады абкрадалі ўжо некалькі разоў. Аднак уладальнік ніякіх высноў для сябе не зрабіў.
Тофік ДЗЯМЕШКА,
начальнік РАСК,
маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.