Зрабілі сабе свята Лепяльчане

Большасць жыхароў вёскі Падымхі — жанчыны пен­сій­­­нага ўзросту, таму Дзень пажылога чалавека лічаць таксама святочным днём. А раз гэта свята, то трэба яго адзначаць. Месца збору — сядзіба лепяльчаніна Васіля Сафіулі­на, які набыў сабе дом у Падымхах пад дачу. Галоўны арганізатар — старэйшына вёскі Любоў Аносава. Збіраліся, прыносілі пачастункі, спявалі. Сёлета свята пажылых лю­дзей у Падымхах падтрымалі работнікі Поў­свіжскага СДК, якія падрыхтавалі гадзінны выязны канцэрт. А вяскоўцы ў сваю чаргу аддзячылі артыстаў яблыкамі, якія сёлета вельмі ўрадзілі ў садах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.