Зварот Лепельскага каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый да выбаршчыкаў Лепельскага раёна

Дарагія выбаршчыкі!
Засталося няшмат часу да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання.


Мы, людзі, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, перакананыя ў тым, што самі ствараем сябе і свой лёс, аналізуючы эканамічны і сацыяльна-палітычны стан у раёне, а таксама праяўляючы клопат аб будучыні нашых дзяцей і ўнукаў, прыйшлі да цвёрдай высновы — прыняць актыўны ўдзел у выбарах.
Галоўная мэта выбарчай кампаніі, якая прадстаіць, — фарміраванне дзеяздольных, ініцыятыўных і адказных перад грамадзянамі мясцовых органаў улады.
Разгалінаваная арганізацыйная сетка Савета дэпутатаў, шырокае прадстаўніцтва ў іх разнастайных слаёў насельніцтва — гэта аснова народнай улады, механізм зваротнай сувязі з выбаршчыкамі, гэта рэальны ўдзел грамадзян у вырашэнні рэгіянальных і лакальных праблем.
Ад Саветаў у многім залежыць поспех рэалізацыі планаў развіцця рэспублікі. Іх дзейнасць вызначае тую эфектыўнасць, з якой эканамічныя дасягненні трансфармуюцца ў дабрабыт і наладжаны быт грамадзян.
Мясцовае самакіраванне з’яўляецца неад’емнай умовай стварэння грамадзянскага таварыства, крытэрыем дэмакратычнасці дзяржавы і спосабам прыцягнення грамадзян да ўдзелу ў вырашэнні агульнадзяржаўных і мясцовых задач.
Таму мы заклікаем вас, дарагія выбаршчыкі, 23 сакавіка 2014 года прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за тых, хто будзе адстойваць вашы інтарэсы ў мясцовых Саветах дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.