В Лепельской центральной районной библиотеке начался летний косметический ремонт
У цэнтральнай раённай бібліятэцы распачаўся летні касметычны рамонт. Вядзецца ён сіламі супрацоўнікаў. Фарбуюць сцены ў калідоры і чытальнай зале. Набылі новыя дываны, якія будуць разасланы ў гэтых жа памяшканнях. Такім чынам, новы чытальны сезон увосень бібліятэка сустрэне ў новай прыемнай аздобе.