Кормозаготовительная кампании-2022: доска почета

Паводле даных райсельгасхарчу і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК на 27 чэрвеня лепшай гаспадаркай на корманарыхтоўцы прызнана ДСГУ “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” (дырэктар Андрэй Краўцоў, старшыня прафкама Уладзімір Мамантаў), дзе пры плане ў 192 га травы скошаны на 116 га, што складае 62 працэнты, назапашана 8,23 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, лепшымі на асобных відах корманарыхтоўчых работ прызнаны:
на касьбе траў:
Аляксандр Буйніцкі з СВФ “Заазере”, які на трактары КГ-6 з касілкай КПР-9 скасіў травы на 384 га;
Аляксандр Дзямко з УП “Пражэктар-Агра”, які на трактары КГ-6 з касілкай КПР-9 скасіў травы на 322 га;
Васіль Аўтух з ААТ “Чарэйшчына”, які на трактары КГ-6 з касілкай КПР-9 скасіў травы на 300 га;
на здрабненні зялёнай масы:
Уладзімір Багдановіч з УП “Пражэктар-Агра”, які на корманарыхтоўчым камбайне КВК-800 нарыхтаваў 2610 тон зялёнай масы;
Аляксандр Быкаў з ААТ “Лепельаграсэрвіс”, які на корманарыхтоўчым камбайне Krone нарыхтаваў 1500 тон зялёнай масы;
Іван Буйніцкі з СВФ “Заазере”, які на корманарыхтоўчым камбайне КВК-800 нарыхтаваў 1500 тон зялёнай масы;
на адвозцы зялёнай масы:
Аляксандр Багдановіч з ААТ “Лепельаграсэрвіс”, які на трактары МТЗ-3022 з прычэпам ПС-45 адвёз 960 тон зялёнай масы;
Міхаіл Босы з УП “Пражэктар-Агра”, які на трактары К-744 з прычэпам ПС-45 адвёз 820 тон зялёнай масы;
Віктар Гарыслаўка з ААТ “Чарэйшчына”, які на трактары МТЗ-3022 з прычэпам ПТСБ-17 адвёз 650 тон зялёнай масы
на прэсаванні сена:
Сяргей Лабжанідзэ з ААТ “Чарэйшчына”, які на трактары МТЗ-920 з прэс-падборшчыкам ПРФ-180 запрэсаваў 40 тон сена;
Сяргей Дзямко з УП “Пражэктар-Агра” які на трактары МТЗ-82 з прэс-падборшчыкам ПРФ-180 запрэсаваў 35 тон сена;
Аляксандр Шумаеў з ААТ “Лепельаграсэрвіс”, які на трактары МТЗ-892 з прэс-падборшчыкам ПРФ-180 запрэсаваў 25 тон сена;
на прэсаванні сенажу ў страйч-плёнку:
Павел Пыхціні з СВФ “Заазере”, які на трактары МТЗ-1221 з агрэгатам “Kombi-Pack” запрэсаваў 96 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.