Злучэнне вуліц Войкава і Ульянка не адбудзецца…

Изображение (1) к Г-5 (сайт)Злучэнне вуліц Войкава і Ульянка не адбудзецца, пакуль не будуць закончаны ўсе будаўнічыя работы. Усяго на ўладкаванні дарожнага палатна даўжынёй звыш 160 метраў ад вуліцы Ульянка і да будынка ЦБП №206 ААТ “БПБ – Ашчадбанк” Лепельскім камунальным унітарным прадпрыемствам меліярацыйных сістэм “Лепельскае ПМС” у снежні 2014 года — пачатку 2015 года ўжо дастаўлена, высыпана і ўтрамбавана дзве тысячы тон пяску і каля 500 тон жвіру. У час нашага наведвання тут працавалі дзве грузавыя аўтамашыны-самазвалы МАЗ, за рулём якіх знаходзіліся вадзіцелі Анатоль Шарстук і Іван Шкіранда. Яны дастаўлялі з кар’ера прасеяны жвір і высыпалі яго на палатно будучай праезнай часткі вуліцы. Пасля гэтага на бульдозеры Т-130 механізатар Дзмітрый Коўзель рабіў планіроўку і трамбоўку паверхні.
Выкананы падрыхтоўчы этап работ. На чарзе — устаноўка бардзюраў, узвядзенне іншых элементаў добраўпарадкавання.
Што ж тычыцца ўкладкі асфальтабетоннага пакрыцця, то гэта, хутчэй за ўсё, будзе даручана выканаць работнікам філіяла “Лепельскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №202 КУП “Віцебскаблдарбуд” або дарожна-будаўнічаму ўпраўленню №34.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымках: кіпіць работа па ўладкаванні дарожнага палатна паміж вуліцамі Войкава і Ульянка.
Фота аўтара.

Изображение (2) к Г-5 (сайт)

4 thoughts on “Злучэнне вуліц Войкава і Ульянка не адбудзецца…

  • 17.01.2015 в 8:29 дп
    Permalink

    Давно этого ждали события. правильно делается а вот не могу смотреть на карикатуры по ахитектуре, рядом с беларусь банком Матеша варганит чет карикатуру и што власть не видит, за это сносить надо. нет гостиницы и эта не гостиница а бардак. Напишите че там власть думает

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 17.01.2015 в 8:31 дп
    Permalink

    и ваще форум сделайте пусть люди правду говрят как есть

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 19.01.2015 в 8:35 дп
    Permalink

    Ваши предложения учтены и будут реализованы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 17.06.2018 в 8:08 дп
    Permalink

    Пару лет назад Я Заработал в этом азартном заведении

    my page; бонусы

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.