Материнство — это счастье

dsc_0008Якое гэта шчасце — мацярынства! Пачуць доўгачаканы першы крык, адчуць адзінства маці і дзіцяці і назаўсёды запомніць гэты момант! З нараджэннем дзіцяці ў жанчыны развіваюцца незвычайныя здольнасці: бачыць у цемры, чуць скрозь сон, хадзіць бясшумна і не спаць суткамі…

Давялося пазнаёміцца яшчэ з адной маладой парай, якая стала шчаслівай — Андрэй і Таццяна Сініца. У іх нарадзілася дачушка. Алёна з’явілася на свет дванаццатага красавіка, у Дзень касманаўтыкі.

«Жанчыны, якія нарадзіліся ў гэты дзень, надзелены такімі ўласцівасцямі, як сіла, розум, незалежнасць. Па натуры прадстаўніцы жаночага полу аптымісткі, шчодрыя. Яны валодаюць тонкім пачуццём, здольныя ўлавіць нябачныя ноткі ў зносінах і адчуць агульны настрой», — так паведамляюць розныя астролагі.

Імя бацькі выбралі даўно. Нарадзілася вагой тры кілаграмы 550 грамаў і ростам 57 сантыметраў.

У шлюбе нядаўна, яшчэ не забыліся першыя спатканні, рамантычныя сустрэчы. Былі і кветкі, і падарункі, аднак цяпер для маладых бацькоў самы вялікі падарунак – іх дзіця.

Пазнаёміліся ў навучальнай установе. Як кажуць, нічога асаблівага ў іх сустрэчах не было: усё звычайна, як і ва ўсіх. Аднак у вачах бачу асаблівыя цеплыню і каханне, пяшчоту і трапятанне, якія не магчыма схаваць. А гэта і ёсць незвычайнае пачуццё паміж двума людзьмі.

Віншуем з нараджэннем дачушкі. Гэта вельмі важная і радасная падзея, гэта момант, калі разумееш, што ў жыцці з’явіўся чалавек, за якога ты ўсё аддасі і для якога ўсё зробіш. Жадаем шчасця і здароўя, добрай атмасферы ў доме. Няхай Алёна радуе сваімі поспехамі і дасягненнямі бацькоў.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 На здымку: з дачушкай Алёнай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.