Обращениям граждан на Лепельщине уделяется особое внимание

 

 

img_5877Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча наведала працоўны калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг №219 у г.Лепелі Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”.

Планамернае развіццё раёна

У сваім выступленні Міхаіл Леанідавіч расказаў пра асноўныя накірункі развіцця Лепельшчыны. У прыватнасці, галава раёна адзначыў, што па стане на першага чэрвеня бягучага года ў Лепельскім раёне зарэгістравана 910 суб’ектаў гаспадарання, сярод якіх 231 юрыдычная асоба і 679 індывідуальных прадпрымальнікаў.

У фарміраванні асноўных вытворчых паказчыкаў раёна ўдзельнічае 22 арганізацыі.

Прамысловы комплекс раёна складаецца з пяці арганізацый з сярэднеспісачнай колькасцю работнікаў 1, 7 тысячы чалавек. На долю дзвюх прамысловых арганізацый — філіяла “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” і філіяла “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” прыходзіцца 86 працэнтаў вытворчасці прамысловай прадукцыі.

Сярэднемесячная намінальная заработная плата на прамысловых прадпрыемствах за студзень — красавік бягучага года склала 918, 3 рубля.

Прадпрымальніцтва

Па стане на першага чэрвеня бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 853 суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 174 сярэдніх, малых арганізацый і 679 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва раёна маюць высокі экспартны патэнцыял. У мінулым годзе ў раёне налічвалася 37 экспартаарыентаваных прадпрыемстваў сектара малога і сярэдняга бізнэсу, у тым ліку 14 — ажыццяўлялі экспарт тавараў (на адно прадпрыемства больш за ўзровень 2018 года). 23 арганізацыі ажыццяўлялі экспарт паслуг — стала больш на адну арганізацыю да 2018 года.

Удзельная вага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў экспарце тавараў раёна па выніках 2019 года склала 45, 9 працэнта, у экспарце паслуг — 30, 6 працэнта.

Вялікую ролю мае стварэнне новых прадпрыемстваў малога бізнэсу. У мінулым годзе было створана восем арганізацый, а ў студзені — маі бягучага года — тры. Летась прадпрыемствы створаны ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — ТАА «СтройИнфорРесурс», пачалася вытворчасць зборных жалезабетонных, бетонных канструкцый і вырабаў ТАА “ТЭПАН-Бел”. У галіне аптовага і рознічнага гандлю працуюць ПГУП па аказанні паслуг “ШаХо” і ПГВУП “ГрынФорэстЭкспа”. Транспартную дзейнасць ажыццяўляе ТАА “Элітквадра”, паслугі цырульняў і салона прыгажосці ажыццяўле ПГУП “Алеколь”, сталярныя і цяслярскія работы — ТАА “Нямецкія вокны Бел”, дзейнасць таксі — ТАА “СТТЗ”.

Сёлета пачалі працаваць ТАА “БелЛесМет”, дзе ажыццяўляюцца распілоўка, страганне і прапітка драўніны, ТАА “Беролі”, дзе аказваюцца такія ж віды паслуг, і ПУП “Стандарт-генезіс”, якое аказвае дзейнасць таксі.

Усяго за мінулы год і пяць месяцаў бягучага года створана 210 новых рабочых месцаў.

Сельская гаспадарка

Буйнейшымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі Лепельскага раёна з’яўляюцца СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” і УП “Пражэктар-агра”.

Па выніках работы за пяць месяцаў бягучага года тэмп росту валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склаў 97 працэнтаў.

Выпушчана прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі ў жывой вазе 4, 4 тысячы тон, або 113, 1 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

Валавая вытворчасць малака склала 8, 5 тысячы тон, або 101, 5 працэнта да аналагічнага перыяду 2019 года. Удой на карову ў сярэднім па раёне склаў 1454 кілаграмы, што вышэй узроўню мінулага года на 13 кілаграмаў. Таварнасць малака склала 88, 8 працэнта.

Клопат пра чалавека

У раёне захавана станоўчая дынаміка развіцця асноўных галін эканомікі, забяспечана стабільная сітуацыя на рынку працы.

Праблем, якія могуць паўплываць на стабільнасць грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, у раёне няма. Большасць жыхароў раёна падтрымлівае палітыку, якая вядзецца дзяржавай.

Пры сельскіх выканаўчых камітэтах створаны і працуюць чатыры камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, якія аказваюць паслугі насельніцтву па вядзенні асабістых падсобных гаспадарак. Гэта закуп малака з асабістых падвор’яў, апрацоўка агародаў, дастаўка дроў і торфабрыкету для ацяплення. КУП “Горкісельгаспаслугі”, “Салют-агра”, “Свяда”, “Каменьаграсэрвіс” і “Паземшчына” прадастаўляюць транспартныя паслугі, выконваюць работы па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. У мінулым годзе ў насельніцтва было закуплена каля 600 тон малака, а на першага мая бягучага года — 130, 8 тон.

Пасля выступлення Міхаіла Леанідавіча работнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг атрымалі магчымасць звярнуцца да яго з набалелымі пытаннямі.

— Ці запланавана ў Лепельскім раёне адкрыццё басейна? — так прагучала першае пытанне.

— У цяперашні час вядзецца карэкціроўка праектна-каштарыснай дакументацыі для правядзення работ па будаўніцтве басейна. Пытанне будзе дэталёва разгледжана і вырашана па меры наяўнасці фінансавых сродкаў.

Намеснік дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №219 у г.Лепелі ААТ “Белаграпрамбанк” Вольга Гушча падзякавала кіраўніцтву раёна за арганізацыю работы па добраўпарадкаванні, у прыватнасці, за своечасовае абкошванне тэрыторыі вуліцы Пушкінская, якая знаходзіцца на беразе ракі.

— Якім чынам вырашаюцца пытанні ўборкі, абкошвання прыдамавых тэрыторый на вуліцах Школьная і Шпітальная, а таксама ўборкі пад’ездаў? На жаль, гэта работа вядзецца няякасна.

Міхаіл Кісялевіч запэўніў, што пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час сумесна з кіраўніцтвам КУВП “Бароўка”.

— Хацелася б даведацца, калі будзе праведзены рамонт спартыўнай залы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Лепеля”.

— У спартыўнай зале сярэдняй школы №1 праведзены выдатны рамонт. Зараз вучні маюць магчымасць займацца фізкультурай у абноўленым памяшканні, якое радуе вочы сваёй утульнасцю і абуладкаванасцю.

— Калі будзе праведзена кветкавае афармленне сквера на плошчы Свабоды г.Лепеля?

— Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі КУВП “Бароўка” зрабілі кветкавае ўпрыгожванне сквера, і зараз гэта маляўнічае месца яшчэ больш прыцягвае ўвагу мясцовых жыхароў і гасцей.

Работа інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама стала яшчэ адным доказам таго, што рабоце па разгляду зваротаў грамадзян у нашым раёне ўдзяляецца асаблівая ўвага. Кожнае з узніклых пытанняў абавязкова бярэцца на кантроль і прымаюцца неабходныя меры па яго вырашэнні.

Святлана ВАЗНЯК.

На здымку: старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №219 у г.Лепелі ААТ “Белаграпрамбанк” Дзмітрый Драбышэўскі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.