Святочная вячэра ў “Жамчужыне” на Лепельшчыне

Чым бліжэй Новы год, тым больш турбуе пытанне, як яго правесці. Можна на канапе каля тэлеві­зара, а можна з карысцю для сябе і сваіх родных. КУП ДРАЦ “Жамчужына” прапануе пуцёўкі выхаднога дня тэрмінам з 31.12 па 02.01. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў, які нікога не пакіне абыякавым: святочная вячэра сямейнага тыпу — трыццаць першага снежня, першага студзеня — ранішнік-спектакль  для дзяцей. Другога студзеня — фальклорна-забаўляльная праграма “Нацыянальныя замалёўкі”. Будуць працаваць навагоднія гурткі “Майстэрня Дзеда Мароза”. Да паслуг наведвальнікаў — шасціразовае харчаванне, аздараўляльныя працэдуры ў басейне. Кошт пуцёўкі на тры дні для беларусаў складае 2200000 бел. руб. Дзецям прадугледжаны зніжкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.