Вельмі папулярныя ў запаведніку вяровачны гарадок і экскурсіі на байдарках па Бярэзіне і азёрах
Вельмі папулярныя ў запаведніку вяровачны гарадок і экскурсіі на байдарках па Бярэзіне і азёрах. З пачатку года воднымі маршрутамі прайшлі сто трыццаць пяць турыстаў, у вяровачным гарадку пабывалі дзвесце два чалавекі.
На гэтых відах турыстычных паслуг было зароблена звыш дзесяці тысяч рублёў. Дарэчы, у паходах можна скарыстацца паходнай лазняй, якая адкрылася ў гэтым сезоне. Сеанс каштуе дваццаць рублёў.