“Пра родны край — з гонарам і любоўю: 2014-ы — Год гасціннасці”

Изображение456456456 008Адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Я — грама­дзянін Рэспублікі Беларусь”. На гэты раз з навучэнцамі ліцэя была праведзена інфармацыйная гадзіна “Пра родны край — з гонарам і любоўю: 2014-ы — Год гасціннасці”. Бібліятэкары расказалі пра год гасціннасці, развіццё аграэкатурызму на Лепельшчыне, з дапамогай мультымедыйнай устаноўкі пазнаёмілі з аграэкасядзібамі раёна.

“Як прызнанне ў любові: пісьменнікі і паэты пра Лепель”

Паэтычныя адвячоркі з удзелам першакурснікаў каледжа назвалі “Як прызнанне ў любові: пісьменнікі і паэты пра Лепель”. Бібліятэкар Галіна Цішкевіч расказала падлеткам пра творчасць мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, пазнаёміла з творамі знакамітых майстроў слова Анатоля Вярцінскага, Тодара Кляшторнага, Еўдакіі Лось, Петруся Броўкі. Некаторыя з іх жылі на Лепельшчыне, аднак усе прысвяцілі ей паэтычныя радкі.

Навучэнцы дзяржпрафліцэя вучыліся карыстацца каталогамі, энцыклапедыямі, даведачнымі выданняміИзображение456456456 007

У “бібліяграфічным ліцэі”, які працуе пры бібліятэцы, прайшоў урок-практыкум “Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі. Методыка атрымання інфармацыі”. Навучэнцы дзяржпрафліцэя вучыліся карыстацца каталогамі, энцыклапедыямі, даведачнымі выданнямі. Заняткі праходзілі ў форме гульні.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.