“Трыста талентаў для каралевы” Заслонаўскай СШ на Лепельшчыне

Тыдзень спорту і здароўя ў Заслонаўскай СШ распачаўся днём здароўя. Затым прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Беларусь алімпійская”. Адбылася таварысцкая сустрэча па валейболе паміж камандамі старшакласнікаў і выпускнікоў.

Прайшлі спаборніцтвы па чатырохборстве “Алімпійскія надзеі” і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы сярод вучняў трэціх-чацвёртых класаў “Трыста талентаў для каралевы”. Завяршыўся тыдзень удзелам у раённых спаборніцтвах па чатырохборстве, у якіх каманда школы заняла другое месца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.