Паляўнічы сезон на Лепельшчыне
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з першай суботы лістапада пачынаецца сезон палявання на шэрага зайца і зайца-беляка. Дазволеныя спосабы з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі: загонам, з засады, з падыходу. Пры загонным спосабе дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак усіх парод. Паляванне ажыццяўляецца толькі па спецыяльных пуцёўках, сезон працягваецца да апошняй нядзелі студзеня.
Наш кар.