Тэматычная гадзіна “Маё здароўе — здароўе нацыі” на Лепельшчыне
Класны кіраўнік Таццяна Дзямко правяла ў Слабадской СШ тэматычную гадзіну “Маё здароўе — здароўе нацыі”. Дзевяцікласнікі творча абмеркавалі тэму здаровага ладу жыцця. Хлопцы прачыталі рэп на антыалкагольную тэматыку, дзяўчаты спявалі пра шкодныя звычкі. Правялі віктарыну. У мерапрыемстве ўдзельнічала школьны псіхолаг Алеся Грыбоўская.