У КУВСГП “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” працуюць чацвёра маладых спецыялістаў
У КУВСГП “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” працуюць чацвёра маладых спецыялістаў. Надзея Грыдзюшка, Юлія Бохан і Міхаіл Катовіч — аграномы, Таццяна Ляйко — бухгалтар.
Траім іншагароднім маладым спецыялістам выдзелена жыллё ў Заслонаве, для гэтага задзейнічана свабодная трохпакаёвая кватэра. Кожны атрымаў асобны пакой. У доме маюцца ўсе камунальныя выгоды.