Два медалі на чэмпіянаце Еўропы

image (1) (3)У балгарскім Плоўдзіве завяршыўся чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі-2016. У заключны дзень спаборніцтваў зборная Беларусі заваявала 11 медалёў.
Напружаная барацьба ішла на працягу чатырох дзён. Прыемна адзначыць, што прадстаўляла Беларусь і наша зямлячка, лепяльчанка Лізавета Аношка.
У складзе беларускага экіпажа на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 метраў яна заняла другое месца, атрымаўшы сярэбраны медаль, і ў складзе экіпажа на байдарцы-двойцы на дыстанцыі ў тысячу метраў прынесла ўзнагароду другой катэгорыі.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.