Хлопчыкі нараджаюцца часцей
За 11 месяцаў у ЗАГСе і сельвыканкамах раёна зарэгістравана нараджэнне 163 хлопчыкаў і 149 дзяўчынак. У апошні час назіраецца рост нараджэнняў хлопчыкаў.
Па заяве маці
Па заяве маці сёлета зарэгістравана 63 нараджэнні дзяцей, у якіх у пасведчанні адсутнічаюць звесткі аб бацьку дзіцяці. Гэта значыць, што жанчына нарадзіла дзіця па-за шлюбам.
Дзеці ад замежных грамадзян
У студзені — лістападзе на Лепельшчыне аформілі дакументы на нараджэнне дзяцей 14 замежных грамадзян, у тым ліку 10 жанчын і 4 мужчыны. Сярод іх налічваецца 10 грамадзян Расійскай федэрацыі.
Сярэдні ўзрост
Сёлета сярэдні ўзрост бацькоў, якія рэгістравалі нараджэнне дзяцей, складае: маці — 25 гадоў, бацькі — 28 гадоў.
Алена БЕЛЬСКАЯ,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.