Подростки отвечали на пятьдесят вопросов
Раённы Цэнтр дзяцей і моладзі праводзіў на базе РАУС алімпіяду прававых ведаў. Падлеткі адказвалі на пяцьдзясят пытанняў па працоўным і адміністрацыйным кодэксах. Васьмікласнік Старалепельскай школы Аляксей В’югін заваяваў трэцяе месца. Рыхтавала хлопчыка да алімпіяды педагог сацыяльны Святлана Тухто. Трэцяй у намінацыі “Конкурс алімпіяд” аказалася і каманда шасцікласнікаў.