Доводить до ума автомагистраль Минск — Витебск
Філіял “ДЭУ №37” РУП “Віцебскаўтадар” працягвае даводзіць да ладу аўтамагістраль Мінск — Віцебск. Цяпер вядзе падрыхтоўчыя работы да ўкладкі новага асфальтабетоннага пакрыцця на трох невялікіх участках шашы паміж паваротам на Домжарыцы і Ніўкамі.