В Заслоновской СШ прошёл общешкольный спортивный праздник, в котором приняли участие ученики с третьего по одиннадцатый класс
У Заслонаўскай СШ прайшло агульнашкольнае спартыўнае свята, у якім прынялі ўдзел вучні з трэцяга па адзінаццаты клас. Малодшыя згулялі ў спартыўную гульню “Паляўнічыя-качкі” (нешта кшталту ранейшага “Выбівала”), пятыя-шостыя класы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па піянерболе, сёмыя-восьмыя — па футболе, старэйшыя згулялі ў валейбол. А крыху пазней адбылося першынство школы па футболе для вучняў сярэдняга і старэйшага ўзростаў.