«Главное — не победа, а участие» — считают преподаватели-футболисты ЛГАТК

ya-1У аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе сярод арганізацый аграрна-прамысловага комплексу Віцебскай вобласці. У іх прыняла ўдзел каманда Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Лепяльчан у міні-футбольных матчах прадставіла каманда выкладчыкаў аграрна-тэхнічнага каледжа на чале са старшынёй прафкама Сяргеем Быстрыцкім. Спартсмены каледжа годна правялі свае сустрэчы з больш вопытнымі сапернікамі.
Аб спартыўным жыцці ў прафсаюзных камітэтах арганізацый і прадпрыемстваў раёна распавёў старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч:
— Прытрымліваемся алімпійскага дэвізу: “Галоўнае — не перамога, а ўдзел”. Спорт — адзін са стымулаў сацыяльна-эканамічнага развіцця працоўных калектываў. Адзначу, што ў бягучым годзе добра выступіла і каманда СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” на адборачных спаборніцтвах па валейболе, настольным тэнісе і турыстычным злёце.
На здымку: Сяргей Марціновіч разам з міні-футбольнай камандай выкладчыкаў аграрна-тэхнічнага каледжа.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.