Чудо на Рождество

ya-15Актыўны ўдзел прынялі пярвічкі Лепельскай раённай арганізацыі РК ГА “БРСМ” у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Цуд на Каляды”. Лепшымі сталі пярвічныя арганізацыі сярэдніх школ №1 і №3. Валанцёры “Добрага сэрца” збіралі канцылярскія тавары, настольныя гульні, кнігі. Падарункі перадалі ў сем’і, якім неабходна дапамога. Лепельскі раённы камітэт Беларускага саюза моладзі сумесна з пярвічкай прафсаюза ДКУП
“Лепельская ПМК-75” наведалі педыятрычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Актывісты пажадалі дзецям моцнага здароўя і падарылі лялькі. Традыцыйны сімвал акцыі — чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваць павагу і клопат аб дзецях і пажылых людзях.
На здымку: валанцёры “Добрага сэрца” пад час дабрачыннай акцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.