Нам 41-ый не забыть
Сябры краязнаўчага гуртка “Нашчадкі” Слабадской ясляў-сада-сярэдняй школы ўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”. У намінацыі “Мікраінсталяцыя” на тэму “Нам сорак першы не забыць, нам сорак пяты славіць” занялі першыя месцы на раённым, абласным і трапілі ў тройку прызёраў на рэспубліканскім этапе акцыі. Удзельнічалі дзесяцікласнікі Яраслаў Тухта, Сцяпан Дзямко і Крысціна Дзёмка.