В Лепельской ЦРБ появилось новое оборудование

oborudovanie

У Лепельскай ЦРБ з’явілася новае абсталяванне — сучасны наркозно-дыхальны апарат нямецкай фірмы LEON, які закуплены на сродкі з рэспубліканскага бюджэту.

— Гэтая тэхніка высокай якасці, вельмі дапамагае пры правядзенні любых аперацый. Яна мае пашыраны набор сучасных рэжымаў, максімальны ўзровень бяспекі пацыента, бо працуе з высокай дакладнасцю ва ўсіх рэжымах, кантралюючы кожны параметр штосекундна.

Новая тэхніка забяспечвае надзейнае абязбольванне і кантроль за жыццёва важнымі функцыямі арганізма падчас наркозу, а таксама больш камфортны выхад з яго, — кажа галоўны ўрач Лепельскай ЦРБ Ілья Шандалесаў. — Яшчэ адна немалаважная перавага набытай апаратуры — магчымасць хуткага яе запуску, што значна эканоміць час, калі ідзе гаворка пра выратаванне жыцця чалавека.

Новая тэхніка аснашчана поўнакаляровым шырокафарматным графічным дысплеем, аднак, нягледзячы на гэта, простая ў кіраванні.

І яшчэ вельмі важная асаблівасць: шырокі дыяпазон дыхальнага аб’ёму дазваляе выкарыстоўваць наркозна-дыхальны апарат дзецям вагой ад 3 кілаграмаў.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

На здымку: урач анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Марыя Васільева ўключае новае абсталяванне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.