Из Минска — в Каменскую библиотеку-музей

938ae10a-4906-4225-888c-a8bfe0a3e1a4З чаго пачынаецца любоў да сваёй Радзімы, да родных мясцін?  З самага малога – з ведання сваіх каранёў, вытокаў свайго быцця, з захавання спадчыны, што засталася нам,  нашчадкам,  ад шматлікіх пакаленняў, якія калісьці жылі на гэтай зямлі.    Вялікая роля ў гэтым належыць бібліятэкам-музеям, якія адлюстроўваюць непарыўную сувязь пакаленняў.   Адна з іх — Каменская сельская бібліятэка, якая ў 2003 годзе да стагоддзя з дня нараджэння знакамітага паэта-земляка была пераўтворана ў бібліятэку-музей Тодара Кляшторнага- беларускага Ясеніна.

Каменскую бібліятэку-музей наведали студэнты 4 курса філалагічнага  факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для напісання рэфератаў яны выбралі гэтую ўстанову, каб далучыцца да жыццёвай і літаратурнай  спадчыны  знакамітага паэта-земляка Тодара Кляшторнага. Студэнтам была праведзена тэматычная экскурсія па музеі “Я сэрца пакідаю Вам…” Госці пазнаёміліся з экспазіцыей, якая ўключае матэрыялы аб жыцці і творчасці  паэта-земляка: фотаздымкі, дакументы, успаміны пра яго, архіўныя дакументы, са створаным фондам выданых твораў паэта.  Таксама  была прапанавана і віртуальная экскурсія па бібліятэцы-музеі  “Я тут душою заміраў і жыў”.

Госці засталіся задаволеныя сустрэчай. Мы спадзяёмся, што яны таксама стануць прыхільнікамі творчасці паэта-земляка Тодара Кляшторнага.

З дня адкрыцця музея мінула болш за пятнадцаць гадоў. І сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ён напоўнены творчым жыццём і застаецца запатрабаваным.

 

Ірына Маляўка, метадыст аддзела

 бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.