Па неправераных звестках
У штаб райвыканкама па барацьбе супраць афрыканскай чумы свіней прыйшло паведамленне аб тым, што ў наваколлі вёскі Суша ў адным з масіваў кустоў ляжаць чатыры трупы дзікоў. Інфармацыя правяраецца спецыялістамі.
Мабільныя брыгады
У раёне створаны мабільныя брыгады, у якія ўваходзяць супрацоўнікі РАУС, РАНС, ветэрынарнай службы, сельсаветаў. Іх задача — падворны абыход вясковых гаспадароў, якія ў сваіх прыватных прысядзібных гаспадарках трымаюць свіней. Мэта — праверка выкання вяскоўцамі рашэння райвыканкама аб стопрацэнтным забоі свінапагалоўя.
Скарачэнне пагалоўя
Кіраўніцтвам СФГ “ВалБіК” і свінакомплекса “Дражна” прынята рашэнне аб паступовым планамерным скарачэнні свінапагалоўя. Так, пасля здачы на мясакамбінаты партыі таварных свіней маладняком вызваленыя плошчы не запаўняюцца. На прадпрыемствах устаноўлены строгія санітарныя правілы з мэтай недапушчэння ўспышак АЧС і іншых інфекцыйных хвароб.
Адстрэл працягваецца
Кожны дзень праводзіцца адстрэл дзікоў у паляўнічых гаспадарках. На пачатак жніўня забіта ад 20 да 50 працэнтаў гэтых жывёлін да задання. Перад егерамі стаіць задача да канца лета давесці колькасць дзікоў да аптымальнай.