Юныя лепяльчане падарылі жураўлікаў
У СШ №1 прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная дню нараджэння піянерскай арганізацыі Беларусі і Дню міру. Вучні сёмых-восьмых класаў падарылі пяцікласнікам белых жураўлікаў, як сімвал міру і чысціні.
Піянерская арганізацыя школы носіць імя нашага земляка Ігара Нападоўскага, загінулага ў Афганістане, і налічвае каля трохсот пяцідзесяці чалавек.