Белпочта предлагает новогодние услуги

Набліжаецца самае любімае і доўгачаканае зімовае свята — Новы год. Гэта час, калі загадваюць жаданні і, вядома ж, дораць і атрымліваюць падарункі! Асабліва атрымаць сюрпрыз ад добрага чараўніка марыць кожнае дзіця. Па добрай традыцыі РУП “Белпошта” прапануе замовіць віншаванне ад Дзеда Мароза, якое паштальён прынясе дзіцяці дадому напярэдадні Новага года!

Як паведамляецца, сёлета “Белпошта” прапануе на выбар адзін з двух варыянтаў віншаванняў. У першым выпадку адрасат можа атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза, які ўключае ў сябе маляўнічую віншавальную паштоўку з анімацыяй (пры навядзенні камеры тэлефона на QR-код сімвал надыходзячага года — Тыгруша ажывае і віншуе з Новым годам), вітражныя навагоднія налепкі з Дзедам Марозам, елкай, сняжынкамі, падарункамі і іншымі навагоднімі элементамі, а таксама драўляны пазл, які можна размаляваць фарбамі, фламастэрамі ці алоўкамі. Кошт такой паслугі з перасылкай па Беларусі – 24 рублі 60 капеек.

Таксама «Белпошта» прапануе другі варыянт віншавання — ліст ад Дзеда Мароза. Гэта маляўнічая віншавальная паштоўка ад Дзеда Мароза з анімацыяй (з дапамогай мабільнага тэлефона Тыгруша ажывае і віншуе з Новым годам) і 3D-пазл, які можна размалёўваць. Кошт дадзенай паслугі з перасылкай па Беларусі — 8 рублёў 40 капеек.

«Заказы даступныя для жыхароў усяго свету (як фізічных, так і юрыдычных асоб). Яны будуць прымацца на перасылку па Беларусі да 22 снежня 2021 года, за мяжу — да 1 снежня 2021 года», — удакладнілі на прадпрыемстве.

Аформіць паслугу можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі Беларусі, на сайце РУП «Белпошта» з аплатай праз банкаўскую плацежную картку або ў паштальёна. Дастаўка віншаванняў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе рабіцца паштальёнам на дом атрымальніку напярэдадні Новага года, пачынаючы з 27 снежня па 31 снежня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.