Был депортирован из страны, но вернулся вновь

deportРазгледжана крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які ўчыніў злачынства па артыкуле 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі ў маі, а затым у кастрычніку 2018 года быў асуджаны судом Лепельскага раёна па артыкуле 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да арышту. Пасля гэтага ён быў папярэджаны аб крымінальнай адказнасці, калі вернецца ў Рэспубліку Беларусь раней устаноўленага тэрміну, і быў сасланы з краіны. Адпаведны час ён знаходзіўся ў Расійскай Федэрацыі, але ў лютым бягучага года вырашыў вярнуцца ў вёску Бароўка, каб адведаць маці і айчыма. Пасля прыезду дадому ўвесь час знаходзіўся дома, з пабочнымі асобамі не сустракаўся. Аднак вырашыў паехаць у г. Лепель, каб даведацца пра расклад руху аўтобусаў да г. Смаленска. Перад выхадам выпіў спіртных напояў і ў г. Лепелі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Як у час папярэдняга, так і ў час судовага следства грамадзянін Расійскай Федэрацыі сваю віну прызнаў цалкам і чыстасардэчна раскаяўся.
Судом Лепельскага раёна грамадзянін Расійскай Федэрацыі прызнаны віноўным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт.371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год. Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.