Давайте сделаем наш город чистым и красивым!

a2bbcdb4-6e9d-464a-972b-002ef48346d3У нашым горадзе ў асноўным тэрыторыі каля прадпрыемстваў і арганізацый дагледжаныя, тое ж самае можна сказаць і пра прыватныя сядзібы. Прыемна, што многія гараджане адносяцца да навядзення парадку на зямлі вельмі сур’ёзна, шчыруюць на ўчастках ля сваіх дамоў, надаюць ім прывабны выгляд.

Вясной, як толькі прыгравае цёплае сонейка, нас радуюць прыгожа аформленыя кветнікі, дыхтоўная агароджа, ахайны знешні выгляд пабудоў. А ўсё гэта разам робіць наш горад і раён прыгожым.

На Лепельшчыне шмат маляўнічых месцаў, якія вабяць сваёй прыгажосцю не толькі мясцовых жыхароў, а і турыстаў. І мы павінны захаваць гэтую прыгажосць і прымножыць яе.

Навядзенне парадку на зямлі — гэта задача кожнага грамадзяніна, бо Лепель — наш агульны дом.

Як адзначыла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Кляшторная, з 1 красавіка па 1 мая ў раёне праходзіць месячнік па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі. Тым больш умовы надвор’я, якія склаліся ў Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час, дазваляюць прыступіць да гэтай важнай справы.

Такім чынам, згодна з рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 ліпеня 2020 г. №804, усе прадпрыемствы і арганізацыі павінны ў самыя кароткія тэрміны правесці работы па ачыстцы і ўборцы тэрыторый (падмятанне пакрыццяў, уборка ад выпадковага смецця, ачыстка скрыняў ад смецця), а таксама па ачыстцы і ўборцы водаадводных сістэм адкрытага тыпу, прызначаных для адводу павярхоўных і грунтовых вод.

— А ці павінны ў навядзенні парадку ўдзельні­чаць жыхары раёна?   — Абавязкова. Жыхары населеных пунктаў раёна таксама павінны актыўна ўдзельнічаць у навядзенні парадку на сваіх прысядзібных участках, а таксама каля іх.

Фізічным асобам, якія з’яўляюцца ўласнікамі аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах, а таксама асобам, якія маюць права карыстання жылымі памяшканнямі, з улікам сезонных асаблівасцей у адпаведнасці з рашэннем вызначаны задачы па навядзенні парадку на тэрыторыі, у тым ліку на зямельным участку, прылеглым да праезнай часткі дарогі.

У райвыканкаме створана спецыяльная камісія. Яе прадстаўнікі будуць рэгулярна здзяйсняць выезды і рэйды, падчас якіх праводзіць растлумачальную работу з насельніцтвам, юрыдычнымі асобамі  пра неабходнасць прывя­дзення ў належны санітарны стан аб’ектаў і тэрыторый. Пры адсутнасці паразумення выдаюцца загады па выпраўленні парушэнняў, ход выканання якіх адсочваецца.

Хочацца адзначыць, што жыхары горада сталі больш адказнымі за месца, дзе жывуць. Да штрафаў справа даходзіць рэдка. У асноўным на прадпісанне грамадзяне рэагуюць адэкватна.

Добрым стымулам папрацаваць ля сваёй сядзібы і зрабіць яе прыгожай з’яўляюцца ўзнагароды лепшых гаспадароў.

Хацелася б звярнуцца да жыхароў Лепельшчыны, якія шануюць свой раён, з просьбай унесці пасільны ўклад у добраўпарадкаванне сваіх двароў, пасадку дрэў і ўборку несанкцыянаваных звалак. Давайце будзем гаспадарамі на сваёй роднай зямлі!

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.