Двое рыбаловаў праваліліся пад лёд

b52a5bc5ed44e198bee455367bff97450fed1a45_724 На днях на адным з вадаёмаў Чашніцкага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне, двое рыбаловаў-аматараў праваліліся пад лёд. Адзін здолеў выбрацца самастойна, другі – з дапамогай рыбаловаў, якія былі непадалёк. На вадаёмах Лепельшчыны інцыдэнтаў не зафіксавана. Кіраўнік раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Станіслаў Маркоўскі рэгулярна абыходзіць вадаёмы, папулярныя ў рыбаловаў, прама на лёдзе праводзіць гутаркі аб небяспецы. Прафілактычныя мерапрыемствы таксама праводзяцца ў школах з падлеткамі, у працоўных калектывах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.