Мабільнік коштам 8,5 мільёна рублікаў з камфортам пакаціў па лепельскім маршруце

Дзяўчыне 25 гадоў, ездзіць з Каменя ў Лепель на працу на маршрутцы. Аднойчы, пагаварыўшы па ма­більніку, паклала яго на сядзенне побач. І толькі выйшаўшы, апамяталася, што мабільніка няма. А рэч нятанная, ажно 8,5 мільёна рублёў каштуе. Адразу ж звярнулася ў міліцыю, супрацоўнікі АКВ РАУС затрымалі жыхара вёскі Вялікі Поўсвіж, раней судзімага, у якога і быў мабільны тэлефон. Заведзена крымінальная справа, украдзенае вернута гаспадыні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.