Говорили о традиционных направления краеведческой деятельности, искали новые. Обменялись опытом, поделились своими проблемами

014Тэматычны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства — як фактар павышэння культурнага патэнцыялу раёна. Развіццё турыстычнай прасторы” прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Удзельнічалі сельскія бібліятэкары. Гаварылі пра традыцыйныя накірункі краязнаўчай дзейнасці, шукалі новыя. Абмяняліся вопытам, падзяліліся сваімі праблемамі. Выступілі бібліятэкары з Каменя, Чарэйшчыны. У Каменскай бібліятэцы-музеі Тодара Кляшторнага распрацаваны літаратурна-краязнаўчы маршрут на малую радзіму знакамітага паэта-земляка ў вёску Парэчча. У наступным годзе будуць распрацаваны яшчэ два маршруты: “Язэп Мароз — беларускі Мічурын-селекцыянер” — у Баброўскай сельскай бібліятэцы і “Вытокі прыроднай сілы Поўсвіжа” — у Поўсвіжскай. Абмеркавалі пытанне выкарыстання інфармацыйных тэхналогій. Падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства на лепшую электронную прэзентацыю “Па знаёмых сцежках я ў родную вёску іду”. Перамаглі Велеўшчынская, Слабадская і Чарэйшчынская бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.