Грабёж в Двор Суше

19_83a201441dd4966e71ad557c01b61a90Жанчына пенсійнага веку жыве адна ў сваім доме ў вёсцы Двор Суша. Мае пенсію. Грошы, хаця і не дужа вялікія, але на жыццё цалкам хапае. Тым больш, што расходаў не так і шмат: з камунальных плацяжоў — за электраэнергію і вываз смецця, трохі на лекі, а самая большая частка — на харчаванне. Аднак і пры гэтым жанчыне ўдаецца крыху ашчаджаць.
Аднойчы ўвечары яна, як заўсёды, сядзела ля вакна, у пакоі працаваў сабе тэлевізар. Раптам пачула шоргат у сенцах. Выглянула — там стаіць малады незнаёмы мужчына. Спалохалася гаспадыня, тым больш, што нечаканы візіцёр шапку насунуў амаль на вочы, а ад шыі твар заматаў шалікам.
— Грошы, баба, давай, — адразу сказаў незнаёмец.
— Адкуль? — ледзьве не самлеўшы ад страху адказала жанчына.
— Ведаю, ты пенсію нядаўна атрымала. Давай хутчэй, а то…
Дрыжачай рукой жанчына выняла з кішэні пару купюр і працягнула іх зламысніку.
— Усё давай! Я ведаю, у цябе болей ёсць, — не паверыў той.
Давялося аддаваць астатняе, больш за 400 рулёў — нядаўна атрыманая пенсія і частка з мінулай.
Забраўшы грошы, грабежнік (будзем называць рэчы сваімі імёнамі) міма жанчыны прайшоў у жылы пакой. Там агледзеўся, што б яшчэ ўзяць. Прыхапіў пару шкарпэтак.
Гаспадыня між тым крыху апомнілася, паспрабавала цішком патэлефанаваць па мабільніку, выклікаць міліцыю. Мужчына, убачыўшы такі неспадзяваны паварот, выхапіў апарат з яе рук, паклаў сабе ў кішэню. Агледзеўшыся яшчэ раз і не ўбачыўшы нічога для сябе вартага, сышоў у цемру.
Прыйшоўшы ў сябе, жанчына пабегла да суседзяў і выклікала міліцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.